Выставачны праект «Лёс Музея – лёс Краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе»
Выставачны праект «Лёс Музея – лёс Краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе»

Выставачны праект «Лёс Музея – лёс Краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе»

|Главная| -> |Афиша|
!Мероприятие завершено!


Поделиться

У Год гістарычнай памяці Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставачны праект «Лёс Музея – лёс Краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе».

Время: з 17 лютага

Адрес: г. Мінск, вул. К.Маркса, 12.

Стоимость: уточняется

Выстава прыадчыняе адну з няпростых, але найцікавейшых старонак айчыннай гісторыі, якая прысвечана нараджэнню і станаўленню найбуйнейшага музея краіны – Нацыянальнага гістарычнага музея.

Калі быў створаны музей? Хто яны – першыя збіральнікі і захавальнікі нацыянальных каштоўнасцей? Як складваўся лёс музейных калекцый на працягу стагоддзя?

На выставе будуць прадстаўлены разнастайныя музейныя экспанаты – артэфакты з розных гістарычных эпох, сабраныя супрацоўнікамі музея ў    1919–1950-х гадах. Гэта ўнікальныя знаходкі з першых у краіне археалагічных раскопак, прадметы сялянскага і гарадскога побыту, фатаграфічныя здымкі і замалёўкі з этнаграфічных экспедыцый 1920-х гадоў, творы мастацтва, звезеныя з палацаў і маёнткаў у 1918–1919 гг., культавыя рэчы, рукапісы, кнігі і шмат іншага. Кожны музейны экспанат, змешчаны на выставе, захоўвае ў сабе шмат гісторый: гісторыю свайго стварэння і бытавання, а таксама асабістага, часам складанага шляху, які прывёў яго ў музей. Некаторыя музейныя прадметы будуць прадстаўлены наведвальнікам упершыню. Але музей – гэта не толькі прадметы, гэта людзі, яго супрацоўнікі, якія часам прысвячаюць музею ўсё сваё жыццё. Пра гэта і іншае распавядае выстава “Лёс Музея – лёс Краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе”.

Выстава створана на падставе даследаванняў навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Раздзелы экспазіцыі адлюстроўваюць самыя значныя этапы ў яго гісторыі: Абласны музей 1919 г., дзейнасць Беларускага дзяржаўнага музея 1920-х гадоў, музейная ўстанова ў 1930-я гады, лёс музейных калекцый ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час, праца Арганізацыйнай групы па падрыхтоўцы Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея, адкрыццё экспазіцыі 1967 г.

У выставачным праекце прымаюць удзел: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

 Урачыстае адкрыццё адбудзецца 17 лютага 2022 г.  а 17-й гадзіне (г. Мінск, вул. К. Маркса, 12)




Читайте последние новости!!!

Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25)Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25)
«Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи!«Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи!
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителейСамый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей
Уникальная выставка: хризантемы и картиныУникальная выставка: хризантемы и картины


Не работает форма? Сообщите по адресу info@prodetok.by

 

Комментарии и отзывы

Ваш комментарий, отзыв будет первым