З 7 лютага пачынае працу выстаўка “Чароўныя мелодыі гліны” (з фондаў ДУ “Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”).
Время: Без выхадных, з 10:00 да 17:30. 07.02.2022 – 13.03.2022
Адрес: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, г. Мінск, зав. Музычны, 5. theatre.histmuseum.by
Стоимость: тэл. 326-26-67.
На Беларусі ганчарства вядома яшчэ з часоў неаліту і першыя вырабы былі створаны ўручную, без наступнай тэрмічнай апрацоўкі. Як самастойнае рамяство ганчарства існуе на беларускіх землях пачынаючы з Х стагоддзя, калі з’явіліся першыя ганчарныя кругі.
У кожнай вобласці развівалася некалькі цэнтраў ганчарства. Практычна на кожным базары можна было пабачыць аднаго-двух ганчароў са сваім таварам. Аднак, пры ўсёй сваёй разнастайнасці вырабы беларускіх майстроў захоўвалі агульныя мастацкія асаблівасці, што надае ім характэрны нацыянальны каларыт. На тэрыторыі нашай краіны вылучаюцца два рэгіёны: паўднёвы і паўночны.
У адпаведнасці з рознымі тэхналогіямі вырабу керамікі навукоўцы вылучаюць яе розныя віды. На нашай выстаўцы наведвальнікі змогуць пабачыць рабую, паліваную і чорназадымленую кераміку.
Рабая кераміка вырабляецца шляхам гартавання: распалены да чырвані выраб вымаецца з печы і апускаецца ў карыта з закваскай (абварай). Такім чынам, выраб умацоўваўся і светлае пакрыццё ўпрыгожвалася чорна-карычневымі плямамі.
Пры вырабе чорназадымленай керамікі ўваход у распаленую печ зачыняецца. Пры гарэнні без доступа кіслароду ў печы ўзнікае хімічная рэакцыя, і выраб набывае чорны або сінявата-чорны колер.
Большасць вырабаў на выстаўцы — гэта паліваная або глазураваная кераміка. Каб абараніць выраб ад пранікнення вільгаці і ўздзеяння шкодных рэчываў, ганчары сталі пакрываць іх пластом шкла. Пад глазурай фарбы і ўзоры станавіліся больш сакавітымі і яркімі.
Акрамя посуду на выстаўцы прадстаўлены стылізаваныя гліняныя цацкі, г.зн. у іх захаваны толькі дробныя дэталі, якія адлюстроўваюць найбольш выразны бок вобразу, яго характар. У большасці выпадкаў цацкі беларускіх майстроў — гэта свістулькі ў выглядзе каня, птушкі, барана, вершніка, мядзведзя, лялькі. Многія з народных цацак прысвечаны каляндарным народным святам — Калядам, Гуканню вясны і інш.
Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25) | «Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи! |
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей | Уникальная выставка: хризантемы и картины |
| Ваш комментарий, отзыв будет первым |