Выстава «У госці да тэатральнай лялькі»
Выстава «У госці да тэатральнай лялькі»

Выстава «У госці да тэатральнай лялькі»

|Главная| -> |Афиша|
!Мероприятие завершено!


Поделиться

7 мая ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка пачынае працу выстава “У госці да тэатральнай лялькі”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння мастака Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Валерыя Яўгенавіча Рачкоўскага.

Время: 07.05.24 – 30.06.24. Без выхадных, з 11.00 да 19.00. Каса з 11.00 да 18.30. Тэл. для даведак (017) 243-74-03

Адрес: Гасцёўня Уладзіслава Галубка, г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Стоимость: Тэл. для даведак (017) 243-74-03, www.histmuseum.by

Валерый Яўгенавіч Рачкоўскі нарадзіўся 21 красавіка 1954 года ў вёсцы Ганчароўка Смалявіцкага раёна. У 1982 годдзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў мастаком-пастаноўшчыкам (1984 – 1987), галоўным мастаком Мінскага абласнога тэатра «Батлейка» ў Маладзечна (1990 – 1998), галоўным мастаком Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (1998 – 2014).

Як мастак-пастаноўшчык паставіў больш за 75 спектакляў для дзяцей і дарослых. Найбольш значныя пастаноўкі Валерыя Яўгенавіча: «Казка пра цара Салтана» А. Пушкіна (1984), «Прыгоды алавянага салдаціка, пастушкі і камінара» А. Жугжды (1996), «Дом, які пабудаваў Свіфт» Р. Горына (2000), «3 Парыжам скончана!..» паводле А. Чэхава (2001), «Гісторыя аднаго горада» паводле М. Салтыкова-Шчадрына (2005), «Рыгорка – ясная зорка» А. Вярцінскага (1990), «Плыт мерцвякоў» Х. Мюлера (1992); «Меч анёла» І. Сідарука і «Пакінуты ўсімі» А. Ляляўскага паводле казкі Г. Х. Андэрсэна «Брыдкае качаня» (1998) і іншыя.

Прасторавыя вырашэнні лялечных спектакляў Валерыя Рачкоўскага былі заўсёды пазнавальнымі сваёй выключнай сімвалічна-вобразнай сістэмай прадметнага свету, яго ўласным бачаннем навакольнага асяроддзя. Мастак шмат працаваў над агульнай колеравай гамай і дэкарацыйным афармленнем тэатральнай прасторы, многа ўвагі ўдзяляў лялькам, робячы іх непаўторнымі, з тонкімі індывідуальнымі рысамі. У кожнай сваёй рабоце мастак знаходзіў штосьці выключнае, бачнае толькі яму: рамантызм і прыгажосць узаемаадносін героя, таямнічасць зямнога быцця, вострую сатыру і здаровы гумар.

Дзякуючы прафесіяналізму і бязмежнаму таленту мастака Беларускі дзяржаўны тэатр лялек дасягнуў высокага мастацкага ўзроўню. Яго спектаклі адзначаліся на Міжнародных фестывалях тэатраў лялек. У фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь захоўваецца больш за 160 эскізаў, касцюмаў і лялек мастака, большая частка з якіх будзе прадстаўлена на выставе ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка.




Читайте последние новости!!!

Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25)Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25)
«Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи!«Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи!
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителейСамый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей
Уникальная выставка: хризантемы и картиныУникальная выставка: хризантемы и картины


Не работает форма? Сообщите по адресу info@prodetok.by

 

Комментарии и отзывы

Ваш комментарий, отзыв будет первым