
Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Цудоўны свет дзіцячай кнігі»
Ближайшие даты: 11.08.2022, 12.08.2022, 13.08.2022, 14.08.2022, 16.08.2022, 17.08.2022, 18.08.2022, 19.08.2022, 20.08.2022, 21.08.2022
21 мая 2022 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая інтэрактыўная літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Цудоўны свет дзіцячай кнігі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Время: з 21 мая па 30 верасня, 2022. Аўторак — нядзеля з 10:00 да 19:00 (каса – з 10:00 да 18:30). Выхадны дзень — панядзелак
Адрес: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, г. Минск, ул. М. Богдановича, 13
Стоимость: навучэнцам – 1,5 руб., дарослым – 3 руб.
На экспазіцыі прадстаўлены:
- дзіцячая мастацкая літаратура даваеннага і пасляваеннага часоў з фондаў музея;
- ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў;
- мастацкія працы вучняў ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г.Мінска” і дзіцячыя малюнкі, прадастаўленыя выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне”.
На выставе “Цудоўны свет дзіцячай кнігі” юныя наведвальнікі могуць пазнаёміцца з мастацкімі вобразамі герояў дзіцячых апавяданняў і казак. Скануючы з дапамогай мабільнай прылады QR–код побач з казачным персанажам, хлопчыкі і дзяўчынкі могуць паглядзець пра гэтага героя казку або мультфільм.
Адметнасцю выставы з’яўляецца інтэрактыўная карта “Азбука гарадоў” – цікавая і пазнавальная гульня-падарожжа па краіне, якая знаёміць дзяцей і дарослых з гісторыяй беларускіх гарадоў. Пасля сканавання QR–кодаў карыстальнікам адкрываюцца кароткія відэа-расповяды пра тыя ці іншыя гарады. (Выява карты прадастаўлена пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім і з’яўляецца павялічанай копіяй ілюстрацыі да яго кнігі “Я тут жыву”).
Відэакантэнт да выставы прадастаўлены студыяй анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. У мастацкім рашэнні экспазіцыйнай прасторы шырока выкарыстаны ілюстрацыі беларускіх мастакоў да твораў беларускіх пісьменнікаў розных гадоў.
Багаты і разнастайны выяўленчы матэрыял выставы, яе прывабнае мастацкае афармленне і пазнавальны змест могуць паслужыць асновай для выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў, шчырай любові да Бацькаўшчыны. А таксама – абудзіць цікавасць да чытання, выяўленчай творчасці і вандровак па роднай краіне.
У межах выставы плануецца правядзенне экскурсій, музейна-педагагічных заняткаў, майстар-класаў, мультыплікацыйных паказаў, сустрэч з беларускімі пісьменнікамі і мастакамі.
Выстава разлічана на дзіцячую і сямейную аўдыторыю. Таксама шчыра запрашаем педагогаў і навучэнцаў устаноў адукацыі.
Выстава будзе дзейнічаць па 30 верасня 2022 г. Кошт: 1,5 – 3 руб.
Куратар выставы – Якушава Надзея Алегаўна.
Тэл.: +375 17 395 44 47.
Источник информации и афиши: http://bellit.museum.by
Подписывайтесь на наши новости в социальных сетях |