17.01.2018 |
|Главная| -> |СКИДКИ, АКЦИИ| !Мероприятие завершено! |
"Дапамажы птушкам перажыць маразы, якія ўжо наступаюць! Удзельнічай у акцыі «Птушкі ля кармушкі» 20-21 студзеня і працягвай частаваць сваіх крылатых суседзяў усю зіму" - прапануе Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
Мэта акцыі– нагадаць, як важна падкормліваць птушак у холад і мароз. У гэты час яны затрачваюць больш энергіі, каб сагрэцца, і ежы ім трэба таксама больш.
20 і (або) 21 студзеня падлічы віды і колькасць птушак на сваёй кармушцы на працягу 1 гадзіны і перадай свае дадзеныя ў АПБ адным са спосабаў:
Як правільна падлічваць птушак? Чытаем тут.
Будзем радыя вашым расказам, уражанням і назіранням! Змяшчай свае здымкі з кармушкі ў сацсетках (FB або ВК, Instagram) з хэштэгам #птушкілякармушкі, а таксама загружай іх у спецыяльныя альбомы на FB і VK. Аўтараў самых цікавых здымкаў чакаюць сувеніры ад АПБ.
Калі ў цябе няма кармушкі, не турбуйся: зрабіць яе вельмі лёгка. Важна: у кармушках з тэтрапаку абавязкова пракалі ў дне некалькі адтулінак, каб вада ад снегу і дажджу не затапіла ўвесь «птушыны банкет».
Найлепшы корм для вераб’іных – несалёныя і нясмажаныя сланечнікавыя семкі. Чысціць іх не трэба. Можна зрабіць сумесь, дадаўшы да гэтых семак проса і авёс.
Для сінічак і дзятлаў падрыхтуй свежае сала (толькі несалёнае!) – яны паласуюцца з задавальненнем. Кавалачкі сала можна нанізаць на цвічкі па краях кармушкі, прывязаць да галінкі або падвесіць у сетачцы.
Вераб’і, зелянушкі, попаўзні і чыжы не адмовяцца ад арахісу (зноў жа – несалёнага і нясмажанага!)
Чым разнастайнейшым будзе твой пачастунак, тым больш відаў птушак можа наведацца да «застолля».
Птушыная сталоўка. Фота: Таццяна Лапаціна
Конкурс: сярод удзельнікаў акцыі, якія адправяць свае назіранні праз форму, мы разыграем 10 значыкаў з птушкамі, якія любяць пагасцяваць на кармушцы. Удзельнічай і, магчыма, да цябе прыляціць мініятурны гіль, верабейка або зелянушка!
ДаведкаАПБ: "Птушкі ля кармушкі-2017"
14-15 студзеня 2017 года звыш 2000 удзельнікаўпачаставалі больш за 10 000 птушак 37 відаў! Самымі частымі гасцямі кармушак былі вялікая сініца (3147 птушак), дамавы верабей (1890 птушак) і палявы верабей (1814 птушак). На кармушкі заляталі сінія сініцы, таўстадзюбы, зелянушкі і нават малінаўкі!
Падрабязней пра тое, як прайшла акцыя «Птушкі ля кармушкі» летась, ты можаш пачытаць тут.
Ад кожнага з нас залежыць, каб як мага больш птушак не засталіся галоднымі ў халады. Далучайся да акцыі, дасылай свае назіранні і фотаздымкі, і няхай да тваёй кармушкі прыляціць як мага больш крылатых гасцей!
http://ptushki.org/info/press/item/21236.html
![]() | ![]() |
![]() | ![]() |
Ваш комментарий, отзыв будет первым |