| 12.06.2020 |
|Главная| -> |СКИДКИ, АКЦИИ| !Мероприятие завершено! |
Фэст экскурсаводаў сумесна з партнёрамі абвяшчае фота-відэа конкурс “Помнікі побач”
Як вядома, экскурсіі ў межах традыцыйнага Фэста вясной гэтага года не адбыліся ў сувязі з пандэміяй COVID-19.
З той жа прычыны вымушана адмененыя большасць арганізаваных вандровак па Беларусі. Шмат хто зараз застаецца ў самаізаляці ці на каранціне. Але нашыя помнікі гісторыі,
культуры, дойлідства і прыроды застаюцца побач з намі і патрабуюць нашай увагі. Таму мы абвяшчаем фота-відэа конкурс “Помнікі побач”.
Даставайце
свае фота-вiдэа архiвы i дзялiцеся сваiмi знаходкамi i ўражаннямi!
1. Абраць сваё фота (ад 1 да 5) ці відэа (да 5 хв.), дзе адлюстраваны помнік гісторыі, культуры, дойлідства ці прыроды Беларусі.
Гэта можа
быць што заўгодна – камень цi балота, дот цi могілкі, каплiца ці замак. Галоўнае, што вы асабiста наведалi гэтае месца. Фота i вiдэа могуць быць
з вамі, вашымі блізкімі або проста сэлфі.
Просім дасылаць у дастаткова добрай якасці (пажадана не менш за 400*600 пікселей).
2. Зрабіць кароткае апісанне гэтага помніка (2-5 сказаў).
3. Абавязкова дадаць кароткую ўласную гісторыю, звязаную з вашай вандроўкай, цi вашы ўражанні, цi сямейную легенду, ці нават уласны верш.
4. Апублiкаваць у сваіх сацыяльных сетках: фэйсбук, кантакт, інстаграм, – з хэштэгам
#помнікіпобач
цi #pomnikipobach
Публікацыяў ад аднаго ўдзельніка можа быць некалькі,
але ў адной публікацыі – адзін помнік. Калі аўтараў фота, відэа і апісанняў некалькі, пазначце ўсіх. Мы жадаем ведаць усіх герояў нашага конкурсу.
Прызоў
будзе некалькі, па адным ад кожнага з арганізатараў.
Пры вызначэннi пераможцаў кожны з арганiзатараў будзе прымаць рашэнне самастойна. Але, сярод iншага, будуць
улiчвацца наступныя крытэрыi:
- помнiк малавядомы, а лепш - зусiм не вядомы;
- цiкавае месца, якое знаходзiцца зусiм побач, але звычайна людзi праходзяць мiма,
не звяртаючы на яго ўвагі;
- крэатыўнасць падачы матэрыялу (незвычайны ракурс, выбiтная гiсторыя).
Даты правядзення конкурса: з 10.06.2020 па 31.07.2020.
Заклiкаем вас найперш разбіраць архівы сваіх ранейшых вандровак па Беларусі. А калі вы ўсё ж выходзіце на пешаходную ці роварную прагулку альбо вандруеце з сямьёй, захоўвайце ўсе правілы бяспекі і сацыяльнага дыстанцыявання
Источник информации и фото: https://vk.com/festguides?w=wall-16187016_2128%2Fall
Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25) | «Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи! |
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей | Уникальная выставка: хризантемы и картины |
| Ваш комментарий, отзыв будет первым |