Мінскі Планетарый з 1 красавіка па 2 мая запрашае наведаць выставу жывапісу Галіны Горавай “Паміж міроў у зорным ззянні…”.
Время: з 1 красавіка па 2 мая
Адрес: Минский Планетарий, Минск, ул. Фрунзе, 2 (парк им. Горького). Справка по телефону: +375(17)294-33-64
Стоимость: ўваход вольны
Экспазіцыя прысвечана тэме Космасу, яго хараству і велічы і прымеркавана да важнай даты. 12 красавіка міжнародная грамадскасць будзе адзначаць 60 гадоў першага палёту чалавека ў космас. Згодна творчай канцэпцыі Галіны Горавай, менавіта мастацкі вобраз дае найбольш паўнавартасную магчымасць судакранання з прыгажосцю Сусвету. Яе жывапісныя творы, прысвечаныя Космасу, - гэта спроба візуальнага асвойвання касмічнага атачэння, своеасаблівае падарожжа па планетах нашай Сонечнай сістэмы. У сваіх касмічных краявідах мастачка звычайна абапіраецца на сучасныя астранамічныя здымкі, але часам канструюе і цалкам фантастычные пейзажы.
Сустрэча з мастачкай адбудзецца ўвечары, 3 красавіка, у 20:00.
У межах праекта "Трыбуна вучонага" Галіна Горава прачытае лекцыю "Панарама космасу ў выяўленчым мастацтве 20- стагоддзя". Размова пойдзе пра жанр касмічнага рэалізму і навукова-фантастычную тэматыку выяўленчага мастацтва, а таксама пра творчасць беларускіх мастакоў-касмістаў. Падчас гэтай сустрэчы адбудзецца прэзентацыя каталога твораў Галіны Горавай "Касмічнае падарожжа".
«Важнее не стрессоустойчивость, а жизнестойкость – умение восстанавливаться после стресса». | Под Минском можно сдать излишки ремонта для домиков для бездомных животных |
Цены на осенней сельскохозяйственной ярмарке в Минске | «Букет добра» к 1 сентября собран! Итоги |
Ваш комментарий, отзыв будет первым |