| 24.03.2020 |
|Главная| -> |СКИДКИ, АКЦИИ| !Мероприятие завершено! |
Падведзены вынікі трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў «Першыя»: 10 школьнікаў з усёй краіны публічна прадставяць свае ідэі па экалогіі, тэхналогіям, інклюзіі і культуры. Іх прэзентацыі адбудуцца на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.
Больш за 1000 школьнікаў прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілеве і Гродне. І больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй для ўдзелу ў конкурсе. Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура»– 39%, а таксама «Экалогія»– 27% і «Тэхналогіі»– 24%, «Інклюзія»– 10%.
Журы выбрала дзясятку найлепшых ідэй. Аўтары прадставяць іх самастойна на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май.Кожны з фіналістаўбудзе рыхтаваць 10-хвілінную прамову для TEDxYouth@Minsk разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэйусе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.
Фіналісты сацыяльна-адукацыйнага конкурса “Першыя” са сваімі ідэямі
Рабчук Дзяніс, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Брэста», 10 клас (кірунак «Культура»). З камандай робіць паэтычныя муралы. Некалькі дзясяткаў вершаў беларускіх класікаў ужо з'явіліся на вуліцах Брэста, але хлопец плануе мультыплікаваць свой досвед на іншыя гарады Беларусі праз выступ на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.
Себік Ангеліна, вучаніца ДУА «Гімназія №10 г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Культура»). Прапанавала рабіць серыю майстар-класаў для падлеткаў ад беларускамоўных блогераў.
Сідарэнка Вікторыя, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №44 імя М.А. Лебедзева г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Экалогія»). Распрацавала цэлы стартап па вырабе аднаразовага посуду з распаўсюджаных у Беларусі прыродных матэрыялаў.
Муліца Канстанцін, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Іўе», 10 клас (кірунак «Экалогія»). Распрацаваў інтэрактыўны сэрвіс для распаўсюду экалагічнай інфармацыі простай мовай і звядзення разам атывістаў-пачаткоўцаў з дасведчанымі эколагамі для запуска лакальных акцый.
Янголь Кацярына, вучаніца ДУА «Крэўская яслі-сад сярэдняя школа аг. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці», 11 клас (кірунак «Экалогія»). Ведае, як ратаваць Балтыйскае мора непасрэдна з роднага мястэчка Крэва. Вельмі проста - ачышчаць берагі рачулкі і крыніцы, якія сілкуюць мора.
Кундзір Настасся, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска», 9 клас (кірунак «Культура»). Прыдумала інтэрактыўны сэрвіс, які дапаможа скласці індывідуальны маршрут па музеях на основе зацікаўленасцяў кожнага.
Ананіч Павел, вучань ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва», 11 клас (кірунак «Культура»). Прапануе вяртаць нашым старажытным гарадам страчаныя архітэктурныя шэдэўры з дапамагой тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.
Алексін Самуіл, самастойнае навучанне, г. Мінск, 11 клас (кірунак «Тэхналогіі»). Прапаноўвае перайсці на новы віток – з інфармацыйнай граматнасці на робататэхнічную, каб мы не толькі ведалі, як абыходзіцца з робататэхнічнымі прыладамі, аднак паступова ўжо пачалі прызвычайвацца, што яны сапраўды неад’емная частка нашага жыцця. Пры гэтым ужо цяпер варта павышаць узровень тэхнічных вынаходніцтваў, а таму важна, каб усё большая калькасць людзей разбіралася ў тэхнічных асаблівасцях рэчаў, што нас атачаюць.
Федчанка Соф’я, вучаніца ДУА «Гімназія №4 г. Мінска», 9 клас (кірунак «Інклюзія»). Прапануе ўсталяваць спецыяльныя прылады ў вучэбных класах, каб дзеці з захворваннямі апорна-рухальнай сістэмы маглі пазбегнуць ізаляцыі і наведваць заняткі ў звычайных школах.
Грынюк Лізавета, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», 10 клас (кірунак «Тэхналогіі»). Пераасэнсавала навуковую спадчыну Ніколы Тэслы і распрацавала ўніверсальную канструкцыю бесправадной падсілкоўкі.
Найлепшыя праекты вызначаліся па некалькіх крытэрыях. Журы звяртала ўвагу на адпаведнасць ідэі абранай тэме і яе фармулёўку, магчымасць рэалізаваць задуму, а таксама маштабнасць і мэтавую аўдыторыю, арыгінальнасць падыходу да вырашэння пытанняў у сферы экалогіі, тэхналогій, інклюзіі і культуры.
Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя»праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, абвешчаны ў кастрычніку 2019 года для вучняў 9-х, 10-хі 11-х класаў. Ім было прапанавана падзяліцца сваім бачаннем таго, што магло б змяніць навакольны свет ці жыццё канкрэтных людзей у Беларусі да лепшага. Для таго, каб дапамагчы сфармуляваць гэтыя ідэі школьнікам, арганізатары конкурсу прапанавалі ім вызначыцца з тэматычным кірункам: «Экалогія», «Тэхналогіі», «Інклюзія» і «Культура». А таксама цягам навучальнага года правялі шэраг крэатонаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне з удзелам вядомых экспертаў і запусцілі першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў.
Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25) | «Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи! |
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей | Уникальная выставка: хризантемы и картины |
| Ваш комментарий, отзыв будет первым |