З 21 снежня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі–2021»
Время: з 21 снежня 2021 па 9 студзеня 2022 года. Штодзённа з 10:00 да 18:00
Адрес: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, г. Мінск, зав. Музычны, 5. Каса да 17:30. theatre-museum.by
Стоимость: тэл. 326-26-67.
Калі калядна-навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё – спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі–2021”. Яна працуе з 21 снежня 2021 па 9 студзеня 2022 года ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурсу “Калядныя замалёўкі–2021” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У гэтым годзе конкурс адзначае юбілей. Ужо дзесяць гадоў таленавітыя навучэнцы мінскіх школ і мастацкіх аб’яднанняў прадстаўляюць звыш ста арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства.
Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці – лепшыя ў свеце.
Прыходзьце і атрымлівайце асалоду!
Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25) | «Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи! |
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей | Уникальная выставка: хризантемы и картины |
| Ваш комментарий, отзыв будет первым |