«І яны змагаліся за Радзіму»
«І яны змагаліся за Радзіму»

«І яны змагаліся за Радзіму»

|Главная| -> |Афиша|
!Мероприятие завершено!


Поделиться

Творчая дзейнасць майстроў беларускага тэатральнага і музычнага мастацтва ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны адыграла значную ролю ў мабілізацыі духоўных сіл нашага народа на разгром ворага. Іх задачай было – праўдзіва паказаць, якая небяспека павісла над Радзімай, умацаваць у сэрцах людзей веру і ўпэўненасць у перамозе.

Время: 08.05.2024 – 30.05.2024. Без выхадных, з 11:00 да 18:30

Адрес: г. Мінск, зав. Музычны, 5. тэл. 326-26-67. theatre.histmuseum.by

Стоимость: Уваход на выставу па квітку на пастаянную экспазіцыю музея.

Патрыятычны дух народа ў час смяротнай небяспекі выклікаў творчы ўздым артыстаў беларускіх тэатраў. Некаторыя з іх працавалі ў эвакуацыі, многія ў створаных франтавых брыгадах.

Мэта выставы – раскрыць дзейнасць галоўных творчых калектываў Беларусі ў гады вайны.

На выставачнай зале прадстаўлены экспанаты: фотаздымкі, нотныя рукапісы ваеннага перыяду, дакументы аб дзейнасці канцэртных франтавых брыгад, эскізы дэкарацый і касцюмаў да пастановак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы перыяду эвакуацыі (Томск, 1941 – 1944).

Асаблівую цікавасць выклікаюць малюнкі заслужанага артыста Беларусі К.Ф. Быліча, акцёра БДТ-1, які загінуў у час чыгуначнай катастрофы пры вяртанні тэатра з эвакуацыі ў Мінск (1944).

Тэма дзейнасці Дзяржаўнага тэатра оперы і балета (сучасны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь) у гады вайны паказана матэрыяламі з фонда народнай артысткі Беларусі і СССР Л.П. Александроўскай: фотаздымкі сцэн са спектакляў, перапіска з народнай артысткай Беларусі В. Галінай, асабістыя рэчы артысткі.

Асобнае месца займае комплекс матэрыялаў з архіва сям’і народнага артыста Беларусі Б.М. Пянчука, удзельніка парада Перамогі 9 мая 1945 года ў Маскве на Чырвонай плошчы: асабістыя рэчы, узнагароды, дакументы і фотаздымкі. Усе экспанаты, прадстаўленыя на выставе з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.




Читайте последние новости!!!

Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25)Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25)
«Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи!«Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи!
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителейСамый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей
Уникальная выставка: хризантемы и картиныУникальная выставка: хризантемы и картины


Не работает форма? Сообщите по адресу info@prodetok.by

 

Комментарии и отзывы

Ваш комментарий, отзыв будет первым