Сямейнае фэнтэзі па народных казках: VOKA выпусціў працяг мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»
Сямейнае фэнтэзі па народных казках: VOKA выпусціў працяг мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

Сямейнае фэнтэзі па народных казках: VOKA выпусціў працяг мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

11.03.2024
!Мероприятие завершено!


Відэасэрвіс VOKA выпусціў працяг свайго першага мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў», знятага па матывах беларускай народнай казкі «Не сіла, а смеласць».

Для ўсіх жадаючых на платформе ўжо бясплатна даступныя восем новых эпізодаў.

Прэм'ера арыгінальнага мультсерыяла VOKA «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» адбылася ў 2023 годзе. У цэнтры сюжэту – гісторыя маленькай фантазёркі Марылі, якая марыць усім падабацца, але людзі яе чамусьці не заўважаюць. Разам з адзіным сябрам Алесем на працягу першых чатырох серый дзяўчынка сустракае міфічных істот, даведваецца пра розныя сусветы і перажывае шмат незвычайных падзей. У працягу мультсерыяла Марыля сутыкаецца з сапраўдным Злом. З кожным днём яно становіцца мацнейшым, таму што сілкуецца дрэннымі эмоцыямі і ўчынкамі людзей, а затым яшчэ і ператварае сябра дзяўчынкі ў пачвару. Як Марыля верне Алесю чалавечае аблічча і спыніць Зло, можна даведацца ў новых серыях на сайце voka.tv або ў прыкладанні VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога мабільнага аператара Беларусі.

Кожны эпізод доўжыцца ад шасці да шасці з паловай хвілін і даступны да прагляду на дзвюх мовах – беларускай і рускай.

Мультсерыял «Марыля. У пошуках дзівосаў» з'яўляецца часткай праекта «CINEVOKA-Кіно па-беларуску», дзякуючы якому ў аднайменным раздзеле на відэасэрвісе сабрана больш за 100 фільмаў і серыялаў на беларускай мове – ад галівудскіх блокбастараў да японскага анімэ.




Читайте последние новости!!!

Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25)Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25)
«Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи!«Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи!
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителейСамый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей
Уникальная выставка: хризантемы и картиныУникальная выставка: хризантемы и картины


Не работает форма? Сообщите по адресу info@prodetok.by

 

Комментарии и отзывы

Ваш комментарий, отзыв будет первым