22 сакавіка 2024 г. ў 17.00 музей «Лошыцкая сядзіба», філіял Музея гісторыі горада Мінска, запрашае на экскурсію «Скарбонка памяці» па выставе народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад мастацтвазнаўцы, старшыні Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгена САХУТЫ.
Время: 22 сакавіка 2024 г. ў 17.00
Адрес: Музей «Лошицкая усадьба» проезд Чижевских, д. 8-2, территория Лошицкого усадебно-паркового комплекса, (017) 285 18 86. minskmuseum.by
Стоимость: Па ўваходных квітках на выставу: 3.00 руб. – для дарослых, 2.50 руб. – для студэнтаў, 1.50 руб. – для школьнікаў
Яўген Сахута – старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, першы ў Беларусі доктар мастацтвазнаўства ў галіне народнага мастацтва, прафесар. Падчас экскурсіі Яўген Міхайлавіч пазнаёміць з тэндэнцыямі развіцця народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў нашай краіне і гісторыяй фарміравання калекцыі, зверне ўвагу на найбольш адметныя вырабы народных майстроў (выцінанкі, фарфоравыя і тэкстыльныя лялькі, маляванкі), а таксама распавядзе аб адметнасцях беларускага саломапляцення, якое ў 2022 г. ўвайшло ў спіс Нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
На выставе экспануецца калекцыя прадметаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі 1980 – 2010-х гадоў, якая была перададзена ў фонды Музея гісторыі горада Мінска ў 2019 г. і фарміравалася на працягу амаль 30 гадоў пры Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці ў выніку экспедыцый і працы з майстрамі.
Музычнай ілюстрацыяй да экскурсіі прагучыць беларуская народная песня «Туман ярам» у апрацоўцы кампазітара Леаніда Маліноўскага і творы XX-XXI стагоддзяў у перакладзе для баяна і акардэона ў выкананні навучэнцаў цыклавой камісіі «Інструменты народнага аркестра (баян, акардэон)» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі.
6+
Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25) | «Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи! |
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей | Уникальная выставка: хризантемы и картины |
| Ваш комментарий, отзыв будет первым |