У Міжнародны Дзень маці 14 кастрычніка 2023 г. у 15.00 музей «Лошыцкая сядзіба», філіял Музея гісторыі горада Мінска, запрашае на мерапрыемства з музычнай праграмай «Восеньскія мары» з удзелам «Музычнай гасцінай» Белдзяржфілармоніі.
Время: 14 кастрычніка (субота) 15.00
Адрес: Музей «Лошыцкая сядзіба» праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10, тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу. (017) 396 18 86. minskmuseum.by
Стоимость: 15.00 бел. руб. – дарослыя 10.00 бел. руб. – студэнты, пенсіянеры 8.00 бел. руб. – навучэнцы
У вялікай гасцінай сядзібнага дома ў выкананні Таццяны Старчанка (фартэпіяна) і Валянціны Навуменка (скрыпка) прагучаць творы знакамітых кампазітараў розных стагоддзяў – Напалеона Орды, Пятра Чайкоўскага, Леаніда Дзясятнікава, Вольфганга Амадэя Моцарта, Арва Пярта.
Квіток дае магчымасць наведаць экспазіцыі музея.
Замова квіткоў па тэлефоне (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@gmail.com, сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook и Instagram (/loshytsamuseum).
«Музычная гасціная» - гэта ўнікальныя аўтарскія праграмы, у якіх прадстаўлена насычаная палітра музычных жанраў: сольныя інструментальныя канцэрты, камерна-інструментальная, камерна-вакальная і сімфанічная музыка.
0+
![]() | ![]() |
![]() | ![]() |
Ваш комментарий, отзыв будет первым |