З 1 чэрвеня 2022 года музей «Лошыцкая сядзіба», філіял ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», запрашае на майстар-клас «Лялькі-берагіні» на выставе народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Скарбонка памяці».
Время: З 1 чэрвеня 2022 года
Адрес: Музей «Лошыцкая сядзіба» праезд Чыжэўскіх, д. 8-2 тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса (017) 396 18 86 minskmuseum.by
Стоимость: Уваходны квіток: 5.00 руб. Па папярэднім запісе
Першыя лялькі з’явіліся ў глыбокай старажытнасці і з таго часу чалавек не растаецца з імі. Лялька захавала адгалоскі старажытных уяўленняў і вераванняў, уяўленні пра свет, дабрыню і прыгажосць. Гульню ў лялькі нашы продкі-беларусы не лічылі пустой забавай, а наадварот, заахвочвалі. Верылі, што чым больш дзіця гуляе і старанна робіць ляльку, тым большы будзе дастатак у сям’і, а жыццё паспяховей.
На майстар-класе Вы даведаецеся, чым адрозніваюца лялькі «стаўбушкі», «пеленашкі», «неразлучнікі», «мотанкі», зможаце іх зрабіць з тканіны, як гэта рабілі нашы продкі да сярэдзіны мінулага стагоддзя. Вырабляючы абярэг сваімі рукамі, вы перададзіце яму часцінку сябе. Працэс павінен праходзіць у добрым настроі. Задача лялькі абараніць чалавека ад «злых сіл», прыняць на сябе хваробы і няшчасці, а таксама дапамагчы дзецям праз лялечны свет увайсці у «дарослае жыццё», а дарослым ізноў адчуць сябе дзецьмі.
Лялькі-берагіні, якія выраблены сваімі рукамі, стануць абярэгам вашых сям’і і дзіцяці, цікавай цацкай для дзяцей, добрым падарункам любым матулям, бабулям і каханым.
Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25) | «Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи! |
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей | Уникальная выставка: хризантемы и картины |
Ваш комментарий, отзыв будет первым |