Трэнд сезона – “Клуб кніжных прафесараў”
Трэнд сезона – “Клуб кніжных прафесараў”

Трэнд сезона – “Клуб кніжных прафесараў”

01.09.2018
!Мероприятие завершено!


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе запіс у «Клуб кніжных прафесараў». Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 5–12 гадоў. 

«Ты чым учора займаўся? Быў у Нацыянальнай бібліятэцы? Бачыў кнігі, якім 500 гадоў? І ты сябра Клуба? Класна!»

 Серыя «Клуб кніжных прафесараў» з’яўляецца суцэльным курсам і ўключае дзевяць заняткаў. На працягу навучальнага года дзеці наведваюць Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі кожны месяц. Праграма пачынаецца ў верасні 2018 г. і завяршаецца ў траўні 2019 г.

 На занятках, якія праводзяцца ў даступнай і займальнай форме, дзеці здзейсняць вандраванне ў гісторыю кнігі, атрымаюць новыя веды пра багацце і разнастайнасць беларускай кніжнай культуры. Заняткі ўключаюць інтэрактыўныя экскурсіі, майстар-класы, творчыя заданні і гульні. Атрыманню ведаў спрыяюць незвычайная музейная атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны, дзе кожнае дзіця выяўляе сябе вольна, і ў той жа час усе захоплены агульнай справай. Дзеці стануць не толькі гледачамі, якія пазіраюць на прадметы ў вітрынах, але і актыўнымі ўдзельнікамі працэсу спазнання кнігі.

Тэмы заняткаў:

  1. Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі.
  2. Узнікненне і развіццё пісьма.
  3. Формы і матэрыялы кнігі.
  4. Кніга ператварэнняў.
  5. Папяровыя цуды.
  6. Рукапісная кніга.
  7. Ёган Гутэнберг.
  8. Францыск Скарына.
  9. Біблія Францыска Скарыны.

 

Групы фарміруюцца ў залежнасці ад ўзросту ўдзельнікаў. Для запісу просім паведаміць імя і ўзрост дзіця, зручны дзень і час для заняткаў, e-mail для сувязі.

Запіс і кантактная інфармацыя:
Таццяна Сапега, каардынатар праекта,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12,
e-mail: sapega@nlb.by
https://www.facebook.com/taciankasapieha




Читайте последние новости!!!

Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25)Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25)
«Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи!«Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи!
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителейСамый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей
Уникальная выставка: хризантемы и картиныУникальная выставка: хризантемы и картины


Не работает форма? Сообщите по адресу info@prodetok.by

 

Комментарии и отзывы

Ваш комментарий, отзыв будет первым