З 16 па 30 красавіка 2024 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на часовую экспазіцыю аўтарскіх лялек Ірыны Сазановіч
Время: З 16 па 30 красавіка 2024 года. з 10:00 да 18:00, вых. - нядзеля
Адрес: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, г. Мінск, вул. Акадэмічная 5
Стоимость: 10 рублёў. Деньги от продажи билетов пойдут в центр помощи животным
Ірына ужо больш за 13 гадоў з’яўляецца майстрам інтэр’ерных калекцыйных лялек. Ірына - ўдзельнік шматлікіх міжнародных выставак, а яе лялькі прымаюць удзел у міжнародных конкурсах, заснаваных Сусветным фондам Лялькі свету. Лялькі майстрыхі жывуць у 57 краінах і ўпрыгожваюць дамы калекцыянераў, прыватныя калекцыі, салоны прыгажосці, медыцынскія цэнтры, установы адукацыі, гатэлі, робячы іх інтэр’ер унікальным і незабыўным.
Лялькі лепяцца ўручную з запечанай палімернай гліны. У іх шкляныя вочы, валасы з натуральнай воўны. У работах выкарыстоўваюцца антыкварныя карункі, брошкі, натуральныя шоўк і шаўковая тафта, шаўковая арганза, баваўняны аксаміт, лён, батыст, шыццё. Аксэсуары для лялек таксама ствараюцца ўручную, як і касцюмы, у якіх актыўна прымяняецца ручная вышыўка ніткамі і бісерам. Ірына актыўна выкарыстоўвае ў рабоце рушы і карункі, што надае яе лялькам лёгкасць, вытанчанасць і стыль. Вобразы розныя – ад далікатных, казачных і рамантычных да дзёрзкіх і непрадказальных. Лялькі Ірыны Сазановіч дапамогуць зрабіць любы інтэр’ер унікальным і запамінальным.
У працэсе работы майстру даводзіцца цікавіцца многім, звяртацца да інтэрнета, падручніка па анатоміі, каб навучыцца адчуваць правільныя прапорцыі чалавечага цела і г.д. Ірына тлумачыць, што лялькі не павінны паўтараць правільныя прапорцыі чалавека. «Гэта ж фантазія мастака-аўтара! А калі ляпіць ляльку па чалавечых прапорцыях, яна будзе выглядаць недарэчна. Але калі ты хочаш зрабіць чалавекападобную, тады, вядома, імкнешся адпавядаць гэтым правілам», - тлумачыць аўтар.
Шчыра запрашаем наведаць часовую экспазіцыю аўтарскіх лялек!
Тэл. для даведак: (017) 270-17-02
Источник информации: @sazanovich_dolls
Новый Дом Рождества в Минске (зима 2024/25) | «Время Сказки» в Минском Ботаническом саду: удивительные приключения для всей семьи! |
Самый эффективный метод борьбы с кибербуллингом по мнению белорусских родителей | Уникальная выставка: хризантемы и картины |
| Ваш комментарий, отзыв будет первым |