#prodetokby

 Разделы

(Мероприятие завершено)
Запрашаем 24 сакавіка дзетак 5–8 гадоў і іх бацькоў у музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на заняткі па тэме “Рукапісная кніга”.

Запрашаем 24 сакавіка дзетак 5–8 гадоў і іх бацькоў у музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на заняткі па тэме “Рукапісная кніга”.

24.03.2017

У старажытныя часы кніга была зусім не падобная да сучаснай. На занятках дзеткі дазнаюцца пра асноўныя формы кнігі, а таксама пра матэрыялы, якія даўней выкарыстоўваліся для пісьма. Ці цяжкая праца рукапісца? Чым і на чым пісалі ў даўніну? На гэтыя і іншыя пытанні дапытлівыя наведвальнікі атрымаюць адказы.

Дзеткі створаць сваё ўнікальнае пяро і “ператворацца” ў рукапісцаў.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца праз дыялог, гульні і творчасць.

Пачатак – 18.00. Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыялам для творчага задання: 2.80 (два рублі восемдзесят капеек).

Чакаем усіх у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі! Незалежнасцi, 116, г. Мiнск

Будзьма святкаваць значны юбілей – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання разам!

Кантактная інфармацыя: тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12


Aфиша занятия по теме рукописная книга в Национальной библиотеке
ProDetok - сайт про деток для любящих и понимающих родителей

СОВРЕМЕННАЯ ЯРМАРКА ПОДАРКОВ SARAFAN! Вход свободный!

Подписывайтесь на наши новости в социальных сетях





Оставьте свой комментарий или отзыв


       Правила комментирования

 

Комментарии и отзывы

Ваш комментарий, отзыв будет первым

© 2016-2017. Для получения разрешения копировать материалы обращайтесь к автору info@prodetok.by
Рейтинг@Mail.ru