#prodetokby

 Разделы

(Мероприятие завершено)
ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ ІМПРЭЗЫ З АРКЕСТРАМ ДЛЯ ЎСЁЙ СЯМ’І. С. Пракоф’еў  “Пеця і воўк”

ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ ІМПРЭЗЫ З АРКЕСТРАМ ДЛЯ ЎСЁЙ СЯМ’І. С. Пракоф’еў “Пеця і воўк”


Музычны Дом “Класіка” распачынае серыю займальных класічных к анцэртаў для ўсёй сям’і ў некласічным фармаце – інтэрактыўныя імпрэзы з сімфанічным аркестрам, якія будуць знаёміць маленькіх слухачоў з музычнымі інструментамі, музыкай і кампазітарамі ў лёгкай, займальнай форме.  

Время: 15 кастрычнiка, у 14.00

Адрес: Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў, пр. Hезалежнасці 25

Стоимость: 7,8,9,10 рублей

Музычны Дом “Класіка” разам з Музычным тэатрам “Галерэя” запрашаюць у Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў    на Сімфанічную казку Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк”, якая адбудзецца пры ўдзеле Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, дырыжор – Аляксандр САСНОЎСКІ. Рэжысёр і расказчык – Аляксандр МАРЧАНКА.

Фантазійны твор для дзяцей Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк” напісаны яшчэ ў 1936 годзе, але праз гады ён не страціў сваёй актуальнасці і па сёняшні дзень гучыць ва ўсім свеце, у 2004 годзе казка атрымала ў сваёй аўдыёверсіі прэмію “Грэмі”, а ў 2006 годзе мультфільм па творы – прэмію “Оскар”!

Сімфанічную казку “Пеця і воўк” выконвалі ва ўсіх магчымых формах і жанрах па ўсім свеце – Лондане, Парыжы, Маскве і Нью-Йорку: джазавы арганіст, рок і фольк-выканаўцы, таксама існуе парадыйная версія на сінтэзатарах і акардэоне, кантры-версія і нават іграў джазавы аркестр. Расказчыкамі былі такія знакамітасці як Наталля Сац, Леанард Бернстайн і Дэвід Боўі.

Таксама ў імпрэзе прагучаць любімыя творы для дзяцей Моцарта, Гайдна і Ш7,8,9,10 рублейтрауса, якія можна не толькі слухаць, але і ўдзельнічаць у іх выкананні!

Кошт квіткоў:  

Тэлефон для даведак: 8029-2-366-166

Каса:  8017- 327-01-79, 8029-136-75-81

ProDetok - сайт про деток для любящих и понимающих родителей

СОВРЕМЕННАЯ ЯРМАРКА ПОДАРКОВ SARAFAN! Вход свободный!

Подписывайтесь на наши новости в социальных сетях





Оставьте свой комментарий или отзыв


       Правила комментирования

 

Комментарии и отзывы

Ваш комментарий, отзыв будет первым

© 2016-2017. Для получения разрешения копировать материалы обращайтесь к автору info@prodetok.by
Рейтинг@Mail.ru