#prodetokby

 Разделы

(Мероприятие завершено)
Музей Якуба Коласа прапануе праект “Летнія канікулы ў Доме Коласа”: 
экскурсіі, віктарыны, майстар-класы, выстаўкі

Музей Якуба Коласа прапануе праект “Летнія канікулы ў Доме Коласа”: экскурсіі, віктарыны, майстар-класы, выстаўкі


Лета – час актыўнага адпачынку, пазнання навакольнага свету, дзіўных адкрыццяў. Куды пайсці на КАНІКУЛАХ, калі не трэба рыхтаваць урокі і хадзіць на заняткі? Выбар велізарны, і адна з магчымасцяў - пайсці ў МУЗЕЙ! Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа гатовы гасцінна расчыніць свае дзверы перад дапытлівай дзятвой.

Время: Экспазіцыя музея ў Мінску працуе з 10.00 да 17.30, выхадны – нядзеля.

Адрес: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5;

Стоимость: Кошт уваходнага білета для школьнікаў – 1 руб. Экскурсійнае абслугоўванне- 2 руб., 20 кап. Выязны інтэрактыўны занятак – 2 руб. Музейны занятак – 2 руб., 70 кап.

Безумоўна, актыўны адпачынак летам – самае галоўнае. Але мы прапануем, гуляючы і адпачываючы, зрабіць для сябе маленькія адкрыцці.  Культурна-адукацыйная праграма “Летнія канікулы ў Доме Коласа” ўключае экскурсіі, віктарыны, майстар-класы, выстаўкі. 

Мы ўпэўнены, што, пабываўшы ў нашым музеі летам, дзеці скажуць: «МУЗЕЙ - ГЭТА ЦІКАВА!».

 У перыяд летніх канікул музей прапануе для дзіцячай аўдыторыі розных узроставых груп:

 

ЭКСКУРСІІ ПА МУЗЕЮ:

  • Аглядавыя і тэматычныя

 

ЭКСКУРСІІ ПА СЯДЗІБЕ:

  • “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Якуба Коласа” (уласны і службовыя аўтамабілі пісьменніка ў 1936 – 1956 гг.)
  •   Мемарыяльны склеп пісьменніка

 

МУЗЕЙНЫЯ МАЙСТАР-КЛАСЫ І ЗАНЯТКІ:

  • “Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар” (майстар-клас па вырабе вечнага календара);
  • “Тэатр бывае розным” (занятак па гісторыі ўзнікнення лялечнага тэатра і сцэнічнаму майстэрству, майстар-клас па вырабе папяровай лялькі);
  • майстар-клас па вырабе паштовак у тэхніцы квілінг;
  • занятак па вырабе інтэрактыўнай папкі-лэпбука “Добры дзень, музей!”;
  • занятак па стварэнні мультфільма “Як дзеці Савося малявалі” (абавязковая ўмова – кожнаму удзельніку занятка мець пры сабе маленькі блакнот)

 

ТЭАТРАЛІЗАВАНЫЯ ПРАДСТАЎЛЕННІ ПА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ КАЗКАХ І ВЕРШАХ ЯКУБА КОЛАСА:

  • “Воўк-дурань”
  • “Савось-распуснік”
  • “Залатая рыбка”
  • “Як кот звяроў напалохаў”
  • “Разумны ўнучок”
  • ”Як пеўнік курачку ратаваў”
  • “Кот, пеўнік і лісіца”

ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ ПРАГРАМЫ:

  • квэст-гульня “Таямніцы дома Песняра”

 

Папярэдні запіс абавязковы! Заяўкі на правядзенне экскурсій і ўдзел у праекце прымаюцца па тэл. 284-17-02.

 

Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by

E-mail: muzeykolas@yandex.ru

 Будзем рады бачыць вас у гасцінным Доме Якуба Коласа!

ProDetok - сайт про деток для любящих и понимающих родителей

Более 10 интересных идей, как развлечь детей и и их родителей в зимние праздники

НОВОГОДНЯЯ ЯРМАРКА ПОДАРКОВ SARAFAN В АРЕНА-СИТИ. Будет работать детская зона. Вход свободный!

Подписывайтесь на наши новости в социальных сетях





Оставьте свой комментарий или отзыв


       Правила комментирования

 

Комментарии и отзывы

Ваш комментарий, отзыв будет первым

© 2016-2017. Для получения разрешения копировать материалы обращайтесь к автору info@prodetok.by
Рейтинг@Mail.ru