#prodetokby

 Разделы

(Мероприятие завершено)
 «Песняй вітаю я вас..!».
Традыцыйнае свята музея Якуба Коласа да Дня ведаў

«Песняй вітаю я вас..!». Традыцыйнае свята музея Якуба Коласа да Дня ведаў


Штогод Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 1 верасня ладзіць традыцыйнае свята “Песняй вітаю я вас!”, прымеркаванае да Дня Ведаў.

Время: З 11.00 да 17.00 1 верасня 2017

Адрес: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Стоимость: Бесплатно

Якуб Колас вялікую частку свайго жыцця, каля трыццаці гадоў, прысвяціў педагагічнай працы. Пачынаў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч так званым народным настаўнікам у палескіх вёсачках, чатыры гады настаўнічаў на тэрыторыі Курскай вобласці ў Расіі, выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме і Беларускім дзяржаўным унівэрсітэце ў Мінску, чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на настаўніцкіх педагагічных курсах у Слуцку.

Якуб Колас апрацаваў звыш за сорак народных казак, напісаў шмат твораў для дзяцей. У сваіх творах народны паэт Беларусі – не толькі дзіцячы пісьменнік, а і педагог-выхавацель, які з замілаваннем расказвае пра прыгажосць роднай зямлі, раскрывае магчымасці сакавітага беларускага слова.

Таму невыпадкова ў гэты важны і запамінальны дзень музей Якуба Коласа падрыхтаваў разнастайную святочную праграму:

11.00 — музейныя майстар-класы па вырабе паштовак і лялечныя прадстаўленні

для малодшых школьнікаў;

11.00-17.00 —аглядныя экскурсіі па ўсіх залах музея з элементамі “ажыўшай экспазіцыі”

для старэйшых школьнікаў і дарослых наведвальнікаў.

 

 

 

Шчыра запрашаем прыняць удзел у свяце , якое адбудзецца

1 верасня 2017 года на сядзібе музея Якуба Коласа!

  

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

ProDetok - сайт про деток для любящих и понимающих родителей

Более 10 интересных идей, как развлечь детей и и их родителей в зимние праздники

НОВОГОДНЯЯ ЯРМАРКА ПОДАРКОВ SARAFAN В АРЕНА-СИТИ. Будет работать детская зона. Вход свободный!

Подписывайтесь на наши новости в социальных сетях





Оставьте свой комментарий или отзыв


       Правила комментирования

 

Комментарии и отзывы

Ваш комментарий, отзыв будет первым

© 2016-2017. Для получения разрешения копировать материалы обращайтесь к автору info@prodetok.by
Рейтинг@Mail.ru